25 апреля 2024, 09:25
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 12 апреля 2018 12:44

У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Дакраніся да вытокаў малой радзімы»

На ўрачыстым адкрыцці, што адбылося ў аўторак, прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Радзівіліна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Вінкевіч, шматлікія госці. Дырэктар музея Іна Казакова у прывітальным слове да іх адзначыла, што гэта выстава прысвечана Году малой радзімы і дэманструюцца на ёй экспанаты з музейнага фонду, сабраныя на тэрыторыі Чавускага раёна. Гэта больш за 40 вышытых рушнікоў, саматканыя абрусы, святочнае адзенне нашых продкаў, іншы этнаграфічны матэрыял. Для больш сталых наведвальнікаў выставы яна — повад нагадаць аб былых часах, а для маладога пакалення гэта магчымасць дакрануцца, вобразна кажучы, да гісторыі.

Перад прысутнымі выступіла Таццяна Радзівіліна, падкрэсліўшы значнасць падобных выстаў для захавання нацыянальных традыцый і гістарычнай памяці, выхавання ў падрастаючага пакалення любові да роднай Бацькаўшчыны. Яна выказала надзею, што выстава прыцягне ўвагу многіх наведвальнікаў.

Тамара Мацюліна прыгадала аб роднай вёсцы Галавенчыцы, дзе нарадзілася, і сваіх земляках, а таксама перадала ў дар музею саматканы абрус. Сваімі ўспамінамі падзяліліся і некаторыя іншыя госці выставы.

Нагадам, што яе адкрыццё праходзіла ў Светлую Сядміцу пасля Вялікдня, і гэту важную для вернікаў падзею таксама не абыйшлі ўвагай: у выставачнай зале быў накрыты сімвалічны пасхальны стол, а ўдзельнікі народнага калектыву «Спадарыня» выканалі для гасцей валачобныя песні.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт