26 апреля 2024, 09:21
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 14 января 2021 15:56

Творчасць галавенчыцкіх «Незабудак» атрымала прызнанне на міжнародным узроўні

Дзякуючы нашым дарагім чытачам, журналісты «Іскры» атрымліваюць шмат цікавых навін і распавядаюць аб іх жыхарам Чавускага раёна. Так, нам стала вядома, што песні, якія выконвае калектыў «Незабудкі» з Галавенчыц, перамаглі ў Міжнародным фестывалі-конкурсе «Вселиственный венок», які адбываўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава. Пра тое, як творчасць галавенчыцкіх «Незабудак» была прадстаўлена на міжнародным конкурсе, нам распавяла магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Барышнікава.

У верасні 2019 года студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якія атрымліваюць спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (Музыказнаўства)», па ўласнай ініцыятыве арганізавалі ансамбль, удзельнікі якога з задавальненнем вывучаюць і асвойваюць аўтэнтычныя этнапесенныя традыцыі розных рэгіёнаў Беларусі. Вольга стала мастацкім кіраўніком калектыву. Рэпертуар створанага ансамбля фарміруецца на аснове відэа- і аўдыёматэрыялаў з фондаў Кабінета традыцыйных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Удзельнікі калектыву маюць вопыт палявой працы, што з’яўляецца важнай складаючай паспяховага апускання ў матэрыял, які вывучаецца — традыцыйнае выканальніц­тва. Нягледзячы на тое, што ансамбль сфарміраваны ўсяго год таму, удзельнікі аднагалосна вырашылі прыняць удзел у V Міжнародным фестывалі-аглядзе фальклорных калектываў «Вселиственный венок». Па яго выніках гурт студэнтаў БДАМ атрымаў дыплом Лаўрэата 3 ступені ў намінацыі «Мастерство реконструкции традиционного обрядово-праздничного комплекса». У сувязі з каранавіруснай інфекцыяй конкурс праходзіў у анлайн-фармаце з 1 па 8 снежня 2020 года.

Як адзначыла Вольга Барышнікава, па-першае, вопыт конкурснай і канцэртнай дзейнасці вельмі важны для прафесійнага росту гурта, а па-другое, падчас падрыхтоўкі была магчымасць засяродзіцца на адной лакальнай песеннай традыцыі, мэтанакіравана яе спасцігаць.
У складзе гурта Ульяна Сочнева, Ксенія Жаканава, Аляксандра Шоба, Дар’я Волкава, Марыя Рудэнка і Алёна Карабовіч. Дзяўчаты імкнуліся выбраць песні з рэпертуару калектыву, які б характарызаваўся адметнай вакальнай манерай. Яны звярнуліся за парадай да спецыялістаў у гэтай галіне — этнамузыколагаў, кандыдатаў мастацтвазнаўства — Таццяны Бярковіч і Васіліны Прыбыловай, якія параілі прадставіць на конкурсе песні ансамбля «Незабудкі» з вёскі Галавенчыцы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, зафіксаваныя ў чэрвені 2014 года ўдзельнікамі экспедыцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Хочам нагадаць, што адна са студэнтак БДАМ Ксенія Жаканава родам з Чавус. Для дзяўчыны выкананне песень галавенчыцкіх бабуль стала сапраўднай падзеяй. Творчасць «Незабудак» з-за непаўторнасці манеры выканання, а таксама аб’ёму музычнага партфоліо прызнана ў Беларусі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Калектыву 64 гады, ён быў створаны ў красавіку 1957 года з жыхарак вёскі Галавенчыцы. Зараз аб’ядноўвае трох удзельніц першага складу. Іх песні аб жыцці, аб жаночай долі, у рэпертуары таксама шмат абрадавых і бытавых песень, ёсць і складзеныя старажыламі гэтай мясцовасці, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Хацелася б адзначыць, што фестываль-агляд праходзіць у рамках сацыяльна значнага праекта «Пераемнікі народных традыцый: прыцягненне моладзі і студэнцтва да захавання культурнай спадчыны народаў Расіі» па гранту Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на развіццё грамадзянскай супольнасці.

Гурт студэнтаў падрыхтаваўся да ўдзелу ў фестывалі-аглядзе грунтоўна. Згодна з умовамі, яны падрыхтавалі відэаролік працягласцю да 15 хвілін, дзе выканалі вясновыя песні з рэпертуару «Незабудак». Гэта былі песні «Ляночак мой белюсенькі»; «Благаславі, Божа», «Ой, прайшло ўремя маё дарагоя» і карагод «Пасеялі дзеўкі лён» (назвы песень — з асаблівасцямі мясцовай гаворкі). Запісвалі ролік ў будынку Мінскай духоўнай акадэміі. Такую магчымасць студэнтам прадаставіла матушка Марыя Нецвятаева. Калі дзяўчаты спявалі, іх пачуў айцец Афанасій, які добра ведае гурт «Незабудкі» і іх рэпертуар. Ён быў вельмі расчулены нечаканай і прыемнай сустрэчай, якая нагадала яму пра мінулае...

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт